PlayStation 4

Афіцыйная эмблема PlayStation 4
PlayStation 4
Распрацоўшчык Sony Interactive Entertainment[d]
Вытворца Sony Computer Entertainment
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Восьмае
Дата выхаду Сцяг ЗША 15 лістапада 2013
Сцяг ЕС 29 лістапада 2013
Сцяг Японіі 22 лютага 2014
Прададзена штук 117 200 000[1]
Носьбіт Blu-ray Disc, DVD
Аперацыйная сістэма PlayStation 4 system software[d] і FreeBSD
ЦП PlayStation 4 APU[d]
Аператыўная памяць 8 GB
ГП PlayStation 4 APU[d]
Анлайн-сэрвіс PlayStation Network[d]
Бэстсэлер Marvel’s Spider-Man (9 млн. экз.)
Папярэднік PlayStation 3
Паслядоўнік PlayStation 5
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

PlayStation 4 (яп.: プレイステーション4) — гульнявая прыстаўка, якая распрацавана кампаніяй Sony Interactive Entertainment. Прадстаўленая як правапераемніца PlayStation 3 падчас прэс-канферэнцыі 20 лютага 2013 года, яна выйшла 15 лістапада ў Паўночнай Амерыцы, 29 лістапада ў Еўропе, Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі і 22 лютага 2014 года ў Японіі. Яна канкуруе з Nintendo Wii U і Switch і Microsoft Xbox One.

Аддаляючыся ад больш складанай Cell-мікраархітэктуры свайго папярэдніка, кансоль мае працэсар AMD Accelerated Processing Unit (APU), пабудаваны на архітэктуры x86-64, які тэарэтычна можа дасягнуць магутнасці 1,84 тэрафлопс; AMD заявілі, што гэта «магутны APU, які быў распрацаваны на сённяшні дзень». PlayStation 4 акцэнтуе увагу на сацыяльным узаемадзеянні і інтэграцыі з іншымі прыладамі і службамі, уключаючы магчымасць прайграваць гульні без самой кансолі на PlayStation Vita і іншых падтрымоўваных прыладах («Remote Play»), магчымасць трансляцыі гульні праз Інтэрнэце або з сябрамі (цераз «Share Play»). Кантролер кансолі быў таксама перапрацаваны і ўдасканалены ў параўнанні з PlayStation 3, з палепшанымі кнопкамі і аналагавымі сцікамі і інтэграванай сэнсарнай панэллю. Кансоль таксама падтрымлівае HDR10 з высокім дынамічным дыяпазонам відэа і прайгравання 4K мультымедыя.

PlayStation 4 была выпушчана для таго, каб заахвоціць новых гульцоў перайсці са старой кансолі, а крытыкі хвалілі Sony за прызнанне патрэбаў сваіх спажыўцоў, за дапамогу індзі-распрацоўнікам. Крытыкі і іншыя студыі таксама высока ацанілі магчымасці PlayStation 4 у параўнанні са сваімі канкурэнтамі; распрацоўшчыкі апісалі адрозненні ў прадукцыйнасці PS4 і Xbox One як «значныя» і «відавочныя»[2]. Падвышаны попыт таксама дапамог Sony дасягнуць самых вялікіх продажаў кансолі. На канец снежня 2018 года, было выраблена 94 мільёна кансоляў PlayStation 4, што праўзыходны продажы свайго папярэдніка PlayStation 3.[3]

7 верасня 2016 года кампанія Sony прадставіла PlayStation 4 Pro, новую версію кансолі з абноўленым графічным працэсарам і больш высокай тактавай частатой працэсара для падтрымкі большай прадукцыйнасці і дазволу 4K на падтрымоўваных прыладах. Кампанія таксама выпусціла варыянт арыгінальнай мадэлі з меншым форм-фактарам і выпусціла патч які дадаў падтрымку HDR для усіх кансоляў PS4.

  1. https://www.gematsu.com/2022/05/ps5-shipments-top-19-3-million-ps4-tops-117-2-million Праверана 10 мая 2022.
  2. "Edge Magazine | GamesRadar+". gamesradar(англ.). Праверана 2018-07-01.
  3. The PS4 has finally overtaken the PS3 in Sony's latest financial report(нявызн.)(недаступная спасылка). destructoid. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 10 лютага 2019.

Developed by StudentB